НАШЫ РЭЗЕРВІСТЫ АДПРАВЯЦЦА Ў САЛІГОРСК
У сераду, 14 лютага, дублёраў "бела-сініх" чакае першы ў годзе кантрольны паядынак не на родным "Дынама-Юні".
Гэтым разам належыць выйсці на "сінтэтыку" салігорскага стадыёна "Шахцёр" (вул. Горкага, 32), каб пазмагацца з аднайменным клубам, які прадстаўляе Петрыкаў і ў мінулым сезоне фінішаваў 16-м у другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны.
Стартавы свісток у спарынгу прагучыць у 13.00.