НА СУПЕРКУБАК — БЯСПЛАТНЫЯ АЎТОБУСЫ І КВІТКІ
Праз паўтары тыдні "бела-сінія" ўпершыню ў сваёй гісторыі згуляюць у матчы за Суперкубак Беларусі. За ганаровы трафей належыць змагацца з "Тарпеда"-БелАЗ — у суботу, 2 сакавіка, на салігорскім стадыёне "Шахцёр". Стартавы свісток прагучыць у 17.00.
ФК "Дынама-Мінск" арганізуе для заўзятараў бясплатны аўтобусны выезд. КОЛЬКАСЦЬ МЕСЦАЎ АБМЕЖАВАНА, таму рэкамендуем спяшацца з рэгістрацыяй! Пакінуць заяўкі можна па тэлефоне: +375 29 660 19 27 (з 9.00 да 18.00).
Звяртаем увагу, што непаўнагадовыя маюць права паехаць толькі ў суправаджэнні сваіх законных прадстаўнікоў.
Кожны, хто скарыстаецца гэтай прапановай, атрымае бясплатны квіток на найважнейшы паядынак. Давайце максімальна падтрымаем каманду!