КВАРТЭТ ДЫНАМАЎЦАЎ — У ЗБОРНАЙ U17
Нацыянальная каманда нашай краіны, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2007 год нараджэння,на днях заваявала галоўны прыз "Кубка развіцця", а ў хуткім часе правядзе пару кантрольных паядынкаў у межах трэнінг-кэмпа ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Спарынгі з супернікамі з Саудаўскай Аравіі (2006-07 гг.н.) адбудуцца 28 лютага і 2 сакавіка.
У гэтых матчах можа прыняць удзел квартэт прадстаўнікоў мінскага "Дынама" — абаронцы Павел АПЯЦЁНАК і Дзмітрый ЛЕВАНЦЮК, хаўбекі Арцём ГРАБЦЭВІЧ і Ягор МОЎЧАН (2008 г.н.).
Фота: vk.com/belarusff