Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

КАМАНДА "БЕЛА-СІНІХ" U15 — ТРЫЎМФАТАР МІЖНАРОДНАГА ТУРНІРУ

12.02.2024

У сталічным футбольным манежы завяршыўся першы з серыі зімовых юнацкіх турніраў "Наша будучыня". У суперніцтве хлопцаў 2009 года нараджэння перамогу святкавалі мінскія дынамаўцы!

Падначаленыя Ўладзіміра і Андрэя Дзятлавых, якія на папярэднім этапе прадэманстравалі стаадсоткавы вынік, у далейшым не зменшылі тэмпу. Прычым у плэй-оф не прапусцілі ніводнага мяча, а ў вырашальнай стадыі зноў адолелі равеснікаў з Петразаводска.

Два прадстаўнікі "бела-сініх" сталі ўладальнікамі індывідуальных узнагарод. Найлепшым гульцом спаборніцтваў названы Макар Катлоўскі, найлепшым бамбардзірам — Уладзіслаў Варонін.

Група С

ДЫНАМА-МІНСК: Ротар (Масква, Расія) — 5:0; Лісы-2018 (Тула, Расія) — 2:1; СШ-7 "Імпульс" (Петразаводск, Расія) — 2:0.

Вынік. 1. ДЫНАМА-МІНСК — 9. 2. СШ-7 "Імпульс" — 4. 3. Лісы-2018 — 4. 4. Ротар — 0.

1/4 фінала. ДЫНАМА-МІНСК — Балтыка (Калінінград, Расія) — 4:0. 1/2 фінала. ДЫНАМА-МІНСК — Кіравец-Узыходжанне (Санкт-Пецярбург, Расія) — 2:0.

Фінал. ДЫНАМА-МІНСК — СШ-7 "Імпульс" — 3:0.

Залатыя медалі заваявалі Мікалай БОРУШНАЎ, Максім ВАРАНКОВІЧ, Алег ЗАЙЦАЎ, Яўген НЕСЦЯРЭНКА, Мікіта ЖДАН, Раман ЗДУХАЎ, Раман КАРОЛЬ, Максім ІВАНОЎ, Дзяніс ЛЫСІКАЎ, Арцём САЎЧЫЦ, Макар КАТЛОЎСКІ, Уладзіслаў ВАРОНІН, Мікіта САНЬКО, Іван БАЧАЎСКАС, Даніла ЛЯВОНЕНКА, Аляксей СВІРСКІ, Анатоль ЯСТАЧКІН, Данііл АКСЁНЕНКА, Цімафей ГУДАЧ, Даніла ШАЦЕРНІК, Максім КАЛЕНІК, Мацвей ЯСКЕВІЧ.

Фота: vk.com/nashe_b