ІГАР ШКОЛІК — ФУТБАЛІСТ "БЕЛА-СІНІХ"
Кантракт з нашым клубам падпісаў расійскі паўабаронца Ігар ШКОЛІК.
Нарадзіўся 9 студзеня 2001-га ў Северадзвінску, што ў Архангельскай вобласці. Выхаванец санкт-пецярбургскіх ДЮСШ "Лакаматыў" (першы трэнер Міхаіл Георгіевіч Аношын) і Акадэміі "Зеніта" (першы трэнер Дзмітрый Уладзіміравіч Васільеў). З 2014-га — у структуры маскоўскага "Дынама", за асноўны склад якога дэбютаваў 16 ліпеня 2020-га ў выязным чэмпіянатным супрацьстаянні з "Уфой".
У тым сезоне правёў у шэрагах сталічных "бела-сініх" сем матчаў — усе ў межах прэм’ер-лігі. У далейшым выступаў на правах арэнды за валгаградскі "Ротар" (2021-22; 33 гульні / 4 галы) і ніжнекамскі "Нафтахімік" (2022-23; 23/1).
У 2019-20 гадах запісаў сабе ў прафайл пяць паядынкаў за зборную Расіі U19 (2 забітых мячы).
Ігар, вітаем у мінскім "Дынама"!