Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ГУЛЬЦЫ "БЕЛА-СІНІХ" — ТРЫЎМФАТАРЫ "КУБКУ РАЗВІЦЦЯ"

24.02.2024

У сталічным футбольным манежы завяршыўся юбілейны, 20-ы, міжнародны "Кубак развіцця", дзе за ўзнагароды змагаліся восем зборных, укамплектаваных хлопцамі не старэйшымі за 2007 год нараджэння.

Пераможцам традыцыйнага турніру аказалася галоўная каманда гаспадароў з квінтэтам гульцоў мінскага "Дынама" ў абойме. Гэта абаронца Павел АПЯЦЁНАК (пачынаў перадсезонку з асноўным складам), цэнтрбек Дзмітрый ЛЕВАНЦЮК і апорнік Арцём ГРАБЦЭВІЧ (працавалі з дублем), а таксама брамнік Кірыл БУЦЕВІЧ і яшчэ адзін прадстаўнік абарончай лініі Цімафей ХАМАНЬКО (выступалі за "бела-сініх" у юнацкім чэмпіянаце краіны-2023/24).

Група "А"

18.2. БЕЛАРУСЬ U17 — Азербайджан U16 — 2:0 (АПЯЦЁНАК правёў увесь матч, ГРАБЦЭВІЧ заменены на 41-й хвіліне, ЛЕВАНЦЮК — на 75-й)

20.2. БЕЛАРУСЬ U17 — Узбекістан U17 — 1:1 (АПЯЦЁНАК і ЛЕВАНЦЮК правялі ўвесь матч, ЛЕВАНЦЮК атрымаў папярэджанне, ГРАБЦЭВІЧ заменены на 71-й)

22.2. БЕЛАРУСЬ U17 — Расія U16 — 3:1 (АПЯЦЁНАК правёў увесь матч і атрымаў папярэджанне, ЛЕВАНЦЮК выйшаў на замену на 41-й хвіліне, ГРАБЦЭВІЧ — на 76-й)

Вынік. 1. БЕЛАРУСЬ U17 — 7. 2. Расія U16 — 4. 3. Узбекістан U17 — 3. 4. Азербайджан U16 — 1.

Фінал. БЕЛАРУСЬ U17 — Расія U17 — 2:1 (АПЯЦЁНАК і ЛЕВАНЦЮК правялі ўвесь матч, ГРАБЦЭВІЧ заменены на 56-й хвіліне).

Фота: vk.com/belarusff