"ЭМАЦЫЙНА НАСТРОІЛІСЯ ДОБРА"
"Бела-сінія" працягваюць завяршаць тыднёвыя цыклы падрыхтоўкі да сезона-2024 адразу двума кантрольнымі паядынкамі ў дзень.
У суботу, 10 лютага, мінскія дынамаўцы ў родных сценах паслядоўна зламілі супраціў першалігавай бабруйскай "Белшыны" (3:2) і мазырскай "Славіі" (2:1).
Вынікі абедзвюх сустрэч у размове з карэспандэнтам клубнай прэс-службы падвёў галоўны трэнер Вадзім СКРЫПЧАНКА.
Прыемнага прагляду!