"ДЫНАМА-МІНСК" — НАМІНАЛЬНЫ ГОСЦЬ МАТЧУ ЗА СУПЕРКУБАК
У сталічным Доме футбола завершана лёсаванне першага афіцыйнага паядынку айчыннага сезона-2024 — гаворка пра Суперкубак краіны, за які наша каманда паспрачаецца з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам у суботу, 2 сакавіка.
Сустрэча адбудзецца ў Салігорску, на стадыёне "Шахцёр", і пачнецца ў 17.00.
Мінскія дынамаўцы будуць намінальнымі гасцямі статуснага супрацьстаяння.
Падрабязная інфармацыя па набыцці квіткоў з’явіцца ў наступныя некалькі дзён.