ДУБЛЁРЫ "ДЫНАМА" ЗНОЎ ПРЫМУЦЬ СУПЕРНІКА НА "ЮНІ"
Рэзервовая каманда "бела-сініх" на чале з Дзмітрыем Лянцэвічам працягвае праводзіць кантрольныя паядынкі ў межах падрыхтоўкі да сезона-2024.
Чарговы спарынг чакае нашых хлопцаў у суботу, 10 лютага, — зноў на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). У апанентах — "Слонім-2017", які ў мінулым розыгрышы другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны фінішаваў 15-м.
Стартавы свісток прагучыць у 14.00.
Уваход для заўзятараў — вольны.