ДУБЛЁРАЎ "БЕЛА-СІНІХ" ЧАКАЕ МАТЧ З "ЭНЕРГЕТЫКАМІ"
Наша рэзервовая каманда рыхтуецца правесці сёмы кантрольны паядынак у межах гэтай перадсезонкі.
У сераду, 21 лютага, падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча пазмагаюцца з "Энергетыкам"-БДАТУ, які выступае ў трэцім па рангу дывізіёне чэмпіянату Беларусі.
Супернікі сустрэнуцца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Пачатак у 18.30. Уваход для заўзятараў — вольны.