"БЕЛА-СІНІЯ" ПЛАНУЮЦЬ ПРАВЕСЦІ ЯШЧЭ ДЗВЕ КАНТРОЛЬНЫЯ ГУЛЬНІ
Каляндар перадсезонных спарынгаў нашай галоўнай каманды папоўніўся яшчэ адной датай — у сувязі з пераносам на тыдзень пазней паядынку за Суперкубак Беларусі-2024.
У суботу, 24 лютага, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі плануюць згуляць з першалігавым "Астраўцом" (11.00) і прысталічнай "Іслаччу" (17.00).
Абодва супрацьстаяння прыме стадыён "Дынама-Юні".