Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АНТОН ПУЦІЛА ЗАВЯРШЫЎ ГУЛЬНЯВУЮ КАР’ЕРУ

23.02.2024

Дарагія сябры, паведамляць такія навіны заўсёды няпроста. Але ў кожнага, нават самага працяглага і паспяховага футбольнага шляха непазбежна ёсць фінальная кропка.

Менавіта такую гэтай зімой вырашыў у гульнявой кар’еры 36-гадовы Антон ПУЦІЛА, які вялікімі літарамі ўпісаў сябе ў біяграфію мінскага "Дынама".

Тут прыроджаны дрыблёр гучна заявіў пра сябе, паўдзельнічаў у заваяванні чэмпіёнскага тытула-2004, потым надоўга стаў адным з лідараў сярэдняй лініі каманды.

Адсюль у статусе зоркі нацыянальнага маштабу паехаў за мяжу, дзе выступаў за нямецкія "Гамбург" і "Фрайбург", расійскія "Волгу" з Ніжняга Ноўгарада і маскоўскае "Тарпеда", турэцкія "Газіантэпспор", "Анкарагуджу" і "Алтай".

Сюды вярнуўся ў 2021 годзе, але не ў ролі ганаровага ветэрана на няпыльную пенсію — як чалавек, здольны даваць вынік. І зноў аказаўся часткай абоймы, якія святкавала перамогу ў найвышэйшай лізе.

Такім чынам, Пуціла прыгожа закальцаваў гісторыю: у свае першы і апошні сезоны на прафесійным узроўні стаў у шэрагах роднага клуба наймацнейшым у краіне!

У мінулым — 171 афіцыйны матч, 25 галоў і 27 асістэнцкіх балаў за "бела-сініх". Наперадзе — праца ў структуры мінскага "Дынама" і мноства новых цікавых выклікаў.

Антон, вялікі дзякуй ад імя ўсіх заўзятараў беларускага футбола! Гэта насамрэч было выдатнае падарожжа!