3 ЛЮТАГА АСНОВУ ЧАКАЕ ДВА МАТЧЫ
Чарговы тыднёвы цыкл перадсезоннай падрыхтоўкі наша галоўная каманда завяршыць у суботу, 3 лютага, парай кантрольных супрацьстаянняў. Месцам правядзення стане стадыён "Дынама-Юні" па вул. Вышалескай, 4А. Уваход вольны.
У 10.45 пачнецца спарынг з "Маладзечнам-2018". Дарэчы, у стырна гэтага прадстаўніка першай лігі стаіць Аляксандр Храпкоўскі, які пад час гульнявой кар’еры запісаў у асабісты прафайл 148 матчаў за "бела-сініх" (1997-2002) і чэмпіёнскі тытул-1997.
У 15.30 дадуць стартавы свісток у паядынку з "Віцебскам", які вярнуўся ў элітны дывізіён пасля гадовай адсутнасці.
Абедзве сустрэчы ў жывым эфіры пакажа Youtube-канал мінскага "Дынама".