17 ЛЮТАГА ЗГУЛЯЕМ ТОЛЬКІ З "ГОМЕЛЕМ"
"Бела-сінія" вымушана скарацілі намечаную на суботу спарынг-праграму. Паядынак са "Смаргонню" не адбудзецца з прычыны таго, што вялікая колькасць футбалістаў недасяжна для трэнерскага штаба Вадзіма Скрыпчанкі з-за прастудных захворванняў.
Такім чынам, 17 лютага наша каманда правядзе толькі адну кантрольную гульню — супраць "Гомеля".
Сустракаемся на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А), пачатак у 16.00. Уваход для заўзятараў — вольны.