10 ЛЮТАГА ЗГУЛЯЕМ З "БЕЛШЫНАЙ" І "СЛАВІЯЙ"
"Бела-сінія" зноў завяршаюць тыднёвы цыкл перадсезоннай падрыхтоўкі парай кантрольных матчаў у адзін дзень. Месца правядзення традыцыйна — стадыён "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А. Уваход для заўзятараў — вольны.
У суботу, 10 лютага, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі ў 11.30 пачнуць спарынг з бабруйскай "Белшынай", якая па выніках чэмпіянату краіны-2023 згубіла месца ў элітным дывізіёне.
У 16.30 стартуе паядынак з мазырскай "Славіяй".
Абедзве гульні ў жывым эфіры пакажа Youtube-канал нашага клуба.