ЗМЯНЕННІ Ў ЧЭМПІЯНАТНЫМ РАСКЛАДЗЕ "БЕЛА-СІНІХ"
У сувязі з сур’ёзнай кадравай сітуацыяй (13 гульцоў выклікана ў зборныя, чацвёра траўмаваны) наш клуб звярнуўся ў АБФФ з хадайніцтвам аб пераносе на больш позні тэрмін выязнога паядынку са "Смаргонню" ў межах 16-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2024. Што, у сваю чаргу, прывяло да далейшых змяненняў у календары ўнутранага сезона.
Вось як выглядае выніковая версія раскладу матчаў "бела-сініх" на заключным адрэзку чэмпіянату:
Тур 20 Пятніца, 22 лістапада Тарпеда-БелАЗ — ДЫНАМА-МІНСК Пачатак у 19.10
Тур 29 Панядзелак, 26 лістапада ДЫНАМА-МІНСК — БАТЭ Пачатак у 20.00
Тур 16 Панядзелак, 2 снежня Смаргонь — ДЫНАМА-МІНСК Пачатак у 14.00
Тур 30 Субота, 7 снежня Дынама-Брэст — ДЫНАМА-МІНСК Пачатак у 14.00
Супрацьстаянне 1/8 фінала Кубка Беларусі-2024/25 — дамашняе з "Нёманам" — адбудзецца вясной наступнага года.