З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, ВАДЗІМ ВІКТАРАВІЧ!
У аўторак, 26 лістапада, цёплыя словы ў свой адрас прымае Вадзім СКРЫПЧАНКА — настаўніку мінскага "Дынама" спаўняецца 49 гадоў.
За два сезоны на чале "бела-сініх" вопытны спецыяліст прывёў падначаленых да заваявання чэмпіёнскіх тытулаў-2023 і -24, а таксама выхаду ў агульны этап Лігі канферэнцый-2024/25.
Вадзім Віктаравіч, вялікі дзякуй за высокі прафесіяналізм, выдатную працавітасць, імкненне заўсёды рухацца толькі наперад, жарсць, з якой аддаецеся любімай справай! Без гэтага дасягненне сур’ёзных вынікаў было б немагчыма.
Ад імя супрацоўнікаў і заўзятараў нашага клуба віншуем Вадзіма Скрыпчанкі з днём нараджэння, зычым моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і толькі поспехаў у прыватным жыцці і трэнерскай кар’еры!