ВЫКЛІК У ЖАНОЧУЮ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ
Сталі вядомы апошнія гульнявыя планы галоўнай жаночай каманды нашай краіны на 2024 год.
Падначаленыя Юрыя Малеева правядуць выязныя кантрольныя паядынкі з суперніцамі з Узбекістана — 30 лістапада і 3 снежня.
Падрыхтоўку да спарынгаў пачнуць восем футбалістак "Дынама"-БДУФК: абаронцы Зарына КАПУСЦІНА, Арына СІТНІКАВА, Юлія СЛЯСАРЧЫК, Аліна ЧАРЛЁНАК, хаўбекі Дар’я МАНЮКОВА, Ганна САС, Аліна ХАРАШЧАК, Настасся ШУПО.