ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У ЛІСТАПАДЗЕ!
У заключным восеньскім месяцы падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі згулялі шэсць паядынкаў: узялі верх над "Слуцкам" (2:0) і БАТЭ (1:0), разыйшліся ўнічыю з "Нёманам" (0:0) і "Тарпеда"-БелАЗам (1:1), саступілі "Легіі" (0:4) і "Капенгагену" (1:2).
Прапануем заўзятарам вызначыць найлепшага футбаліста "бела-сініх" у лістападзе! Пераможцу намінацыі традыцыйна ўручаць адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
Выбіраць належыць з пяці кандыдатаў — у спісе абаронцы Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, Вадзім ПІГАС, хаўбекі Мікіта ДЗЕМЧАНКА, Данііл КУЛІКОЎ, Павел СЯДЗЬКО.
Апытанка арганізавана ў афіцыйнай групе ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце".