"ВАЖНА БЫЛО НЕ САСТУПІЦЬ У АДЗІНАБОРСТВАХ"
У панядзелак, 11 лістапада, у Гродна пазмагаліся лідары таблічнай гонкі чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе — мясцовы "Нёман" прымаў мінскіх дынамаўцаў. Больш за шэсць тысяч гледачоў на трыбунах стадыёна ГАКЦАР забітых мячоў не ўбачылі — нічыя 0:0.
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер "бела-сініх" Вадзім СКРЫПЧАНКА падзяліўся меркаваннем, што яго падначаленыя не прадэманстравалі і 50 адсоткаў свайго патэнцыялу ў атацы, адзначыў байцоўскі характар абедзвюх каманд і пракаментаваў раннюю замену Ўладзіслава Калініна.
Прыемнага прагляду!