У ПАЎЛА СЯДЗЬКО — 50 ГУЛЬНЯЎ ЗА "ДЫНАМА-МІНСК"
Суботні паядынак са "Слуцкам" (2:0) аказаўся для Паўла СЯДЗЬКО юбілейным — 50-м у форме нашай каманды.
Крэатыўны хаўбек падпісаў кантракт з "бела-сінімі" напрыканцы 2022-га. І з таго часу правёў у айчынным элітным дывізіёне 41 матч (9 галоў, 12 асістэнцкіх балаў), у Кубку Беларусі — 2 (1+0), у Лізе чэмпіёнаў — 1 (0+0), у Лізе Еўропы — 3 (0+0), у Лізе канферэнцый — 3 (1+0).
Такім чынам, у паўсотні супрацьстаянняў леваногі футбаліст забіў 11 мячоў і зрабіў тузін выніковых пасоў.