ТРЫА "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 29-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 29-га гульнявога дня айчыннага элітнага дывізіёна-2024.
У ганаровую адзінадцатку трапіла трыа прадстаўнікоў мінскага "Дынама", якое дзякуючы дамашняй перамозе над БАТЭ (1:0) заваявала другі запар і дзявяты сумарна чэмпіёнскі тытул.
Адзначанымі аказаліся аўтар "залатога" гола абаронца Вадзім ПІГАС, хаўбекі Аляксандр СЯЛЯВА і Павел СЯДЗЬКО.
Для Сядзько гэта ўжо 8-е ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную (пасля 4-га, 7-га, 11-га, 12-га, 15-га, 24-га і 25-га), для Пігаса — 3-е (пасля 6-га і 25-га), для Сялявы — 2-е (пасля 27-га).