СЁННЯ ЗГУЛЯЕМ У СІНІМ
На стадыёне імя маршала Ёзэфа Пілсудскага ў Варшаве адбылася арганізацыйная нарада напярэдадні паядынку 3-га тура агульнага этапу Лігі канферэнцый-2024/25 паміж мясцовай "Легіяй" і мінскім "Дынама".
Адным з пунктаў сустрэчы з’явілася прадстаўленне і зацвярджэнне камплектаў формы, у якіх сёння ўвечары выйдуць на поле супернікі.
Гаспадары прымераць белыя майкі і чорныя трусы (галкіпер — увесь у зялёным), наша каманда выбрала сіні верх і ніз (брамнік — цалкам у чырвоным).
Судзейская брыгада з Турцыі на чале з Ацілам Караагланам апране жоўтыя майкі і чорныя трусы.
Супрацьстаянне пачнецца ў 20.45 па беларускім часе.