Наступны матч Дынама-Брэст 7 снежня (14:30) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

САСТУПІЛІ "КАПЕНГАГЕНУ"

28.11.2024

Ліга канферэнцый-2024/25. Агульны этап

Матч 4-га тура

ДЫНАМА-МІНСК (БЕЛАРУСЬ) — КАПЕНГАГЕН (ДАНІЯ) — 1:2 (1:1)
СУМГАІТ (АЗЕРБАЙДЖАН). 28 лістапада. Стадыён імя Мяхдзі Гусэйнзадэ. Пачатак у 20.45. Без гледачоў.
СУДДЗІ: М.Ачэнаш, А.Екель, Т.Пацак (усе — Славакія).
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Пігас, Паліцевіч (к), Гаўрыловіч, Раі, Кулікоў (Сядзько, 68), Сялява (Акора, 61), Дземчанка, Падстрэлаў (Бані, 68), Адэола (Будзько, 86), Жэрдзеў.
Запасныя: Шымаковіч, Каратай, Чарняўскі, Апяцёнак, Калінін, Сакалоўскі, Школік, Хвашчынскі.
КАПЕНГАГЕН: Сандэр, Дзікс, Габрыэл Пярэйра, Хадзідзіякас, Віктар Клаэсан (к) (Матсан, 72), Махамед Эльюнусі, Лерагер, Карнэліус, Роберт Вінісіус (Фрахольдт, 85), Гачалеішвілі (Уэскас, 50), Дзілэйні.
Запасныя: Трот, Рунарсан, Гарананга, Анугха, Джордан Ларсан, Маркас Лопес, Шэйха, Клем.
ГАЛЫ: 0:1 — Махамед Эльюнусі (6). 1:1 — Адэола (13). 1:2 — Дзікс (55, з пенальці).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Жэрдзеў (24), Дзілэйні (29), Кулікоў (30), Хадзідзіякас (88).