"САПРАЎДНАЯ МУЖЧЫНСКАЯ БАРАЦЬБА"
У пятніцу, 22 лістапада, "бела-сінія" правялі перанесены паядынак 20-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў элітным дывізіёне — выязны з жодзінскімі аўтазаводцамі. Пераможцу ў той вечар вызначыць не атрымалася — 1:1.
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер нашай каманды Вадзім СКРЫПЧАНКА расказаў аб стане футбалістаў, якія вярнуліся са сборных, аб руху да мэты крок за крокам, а таксама пра снайперскія подзвігі Аляксея Гаўрыловіча.
Прыемнага прагляду!