ПЯЦЁРА ДЫНАМАЎЦАЎ ПАЕДУЦЬ У ХАРВАТЫЮ
Зборная нашай краіны, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2006 года нараджэння, рыхтуюцца да старту ў адборачнай кампаніі чэмпіянату Еўропы-2025 (U19). У межах групы 13 належыць змагацца за пуцёўкі ў элітны раўнд з апанентамі з Сербіі (13 лістапада), Харватыі (16-га, гаспадары квартэту) і Арменіі (19-га).
Трэнерскі штаб Віталя Паўлава разлічвае ў найважнейшых матчах на пяцёра гульцоў мінскага "Дынама" — абаронцаў Міхаіла АЛЯКСАНДРАВА, Паўла АПЯЦЁНКА, Васіля ЧАРНЯЎСКАГА, хаўбека Арцёма САКАЛОЎСКАГА, нападніка Трафіма МЕЛЬНІЧЭНКУ.