ПЯЦЁРА "БЕЛА-СІНІХ" ЗГУЛЯЛІ Ў БЕЛФАСЦЕ
Завершаны паядынак галоўных зборных Паўночнай Ірландыі і Беларусі ў межах адборачнай кампаніі Лігі нацый-2025. На жаль, мацнейшымі аказаліся гаспадары — 2:0.
На поле стадыёна "Віндзар Парк" выйшаў квінтэт прадстаўнікоў мінскага "Дынама". Ад званка да званка адпрацавалі Фёдар ЛАПАВУХАЎ, Вадзім ПІГАС і Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ. На 62-й хвіліне быў заменены Аляксандр СЯЛЯВА, а на 72-й на такім узроўні дэбютаваў Мікіта ДЗЕМЧАНКА.
У другім матчы групы 3 дывізіёна С Балгарыя на выездзе адолела Люксембург — 1:0.
Пасля пяці тураў месца на вяршыні табліцы "пулькі" займаюць паўночнаірландцы — 10 ачкоў. Следам знаходзяцца балгары — 8, нашы суайчыннікі — 6 і люксембуржцы — 2.
18.11. Балгарыя — БЕЛАРУСЬ.
Фота: t.me/abffby