ПРАВЯЛІ ПЕРАДГУЛЬНЯВУЮ ТРЭНІРОЎКУ
Сёння ўвечары "бела-сінія" выйшлі на ўжо знаёмы газон стадыёна імя Мяхдзі Гусэйнзадэ ў азербайджанскім Сумгаіце, дзе менш чым праз содні правядуць намінальна дамашні паядынак 4-га тура агульнага этапу Лігі канферэнцый-2024/25 супраць дацкага "Капенгагена".
Перадгульнявая трэніроўка традыцыйна цягнулася каля гадзіны. Наша каманда цалкам выканала запланаваны штабам Вадзіма Скрыпчанкі аб’ём працы.