ПЕРШАЯ ЛІГА: СУПРАЦЬ ТЫХ, КТО ЗМАГАЕЦЦА ЗА ВЫЖЫВАННЕ
У аўторак, 5 лістапада, моладзевую каманду мінскага "Дынама" чакае перанесены паядынак 29-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2024 — на выездзе супраць "Слоніма-2017", які знаходзіцца ў зоны вылету. Супернікі пазмагаюцца ў райцэнтры Гродненскай вобласці, на стадыёне "Юнацтва" (вул. Пушкіна, 52/2). Пачатак у 15.00.
Нашы хлопцы згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Краснікавым, асістэнтамі якога стануць Віталь Побаль (абодва — Гродна) і Мікіта Хомчанка (Магілёў). Чацвёрты суддзя — Кірыл Тачоны (Слонім). Інспектар матчу — Юрый Кунцэвіч (Гродна).
У жывым эфіры за развіццём падзей можна назіраць дзякуючы трансляцыі на Youtube-канале АБФФ.