ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМЕМ ГАСЦЕЙ З ПАЛЕССЯ
У суботу, 23 лістапада, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А адбудзецца паядынак 34-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне — наша моладзь пазмагаецца з пінскай "Хваляй". Пачатак у 14.00. Уваход вольны.
Гаспадары поля зрабілі выбар на карысць сініх маек і трусоў (брамнік — цалкам у жоўтым).
Супернікаў рассудзіць брыгада арбітраў на чале з Амінам Кургхелі, асістэнты — Сяргей Цяслюк і Андрэй Гецікаў (усе — Гомель). Чацвёрты суддзя — Сяргей Набокін (Мінск). Інспектар матчу — Віктар Чэрнік (Гродна).
Жывы эфір супрацьстаяння — на Youtube-канале АБФФ.