ПЕРШАЯ ЛІГА: КУРС НА ЖОДЗІНА

У нядзелю, 17 лістапада, нашых рэзервістаў чакае выязное супрацьстаянне з "Тарпеда"-БелАЗам-2 ў межах 33-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату Беларусі-2024. Супернікі пазмагаюцца ў Жодзіна, на полі са штучным пакрыццём стадыёна "Тарпеда" па вул. Лебядзеўскага, 18. Пачатак у 14.00. Уваход вольны.
Войска Дзмітрыя Лянцэвіча прамерыць белыя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Маркавым, асістэнтамі якога стануць Яўген Раманаў (абодва — Магілёў) і Аляксей Кавалёў (Асіповічы). Чацвёрты — Вадзім Міхейчык (Жодзіна). Інспектар матчу — Уладзімір Кузьмін (Мінск).
Сачыць за развіццём падзей анлайн дапаможа трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.