ПЕРШАЯ ЛІГА: ФІНІШУЕМ У РОДНЫХ СЦЕНАХ
У суботу, 30 лістапада, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А будзе закрыта гульнявая праграма чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне — нашы рэзервісты прымуць супернікаў з АБФФ U17 у перанесеным паядынку 30-га тура. Стартавы свісток прагучыць у 14.00.
Запрашаем заўзятараў заняць месцы на трыбунах і дапамагчы камандзе Дзмітрыя Лянцэвіча завяршыць сезон на мажорнай ноце! Уваход вольны.
Гаспадары зрабілі выбар на карысць сініх маек і трусоў (брамнік — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Кірыл Апановіч, асістэнты — Андрэй Філіповіч (абодва — Мінск) і Дзяніс Емельянчыкаў (Гомель). Чацвёрты — Аляксандр Клямёнаў (Мінск). Інспектар матчу — Віталь Малюцін (Магілёў).
Жывая трансляцыя супрацьстаяння — на Youtube-канале АБФФ.