ПЕРАМОГА Ў ТАШКЕНЦЕ
Жаночая нацыянальная зборная нашай краіны завяршае год выязнымі кантрольнымі паядынкамі з суперніцамі з Узбекістана. У першым атрымалася ўзяць верх — 1:0.
На поле стадыёна "Дустлік" у Ташкенце выйшаў квартэт прадстаўніц сталічнага "Дынама"-БДУФК. Ад званка да званка адпрацавалі Арына СІТНІКАВА і Юлія СЛЯСАРЧЫК, на 65-й хвіліне замянілі Дар’ю МАНЮКОВУ, а Зарына КАПУСЦІНА была ўзнята з лаўкі запасных на 85-й.
Яшчэ адзін спарынг адбудзецца ў аўторак, 3 снежня.
Фота: vk.com/belarusff