ПЕРАДГУЛЬНЯВАЯ ТРЭНІРОЎКА Ў ВАРШАВЕ
"Бела-сінія" завяршылі палявую падрыхтоўчую працу напярэдадні выязнога паядынку 3-га тура агульнага этапу Лігі канферэнцый-2024/25 з "Легіяй", якая прадстаўляе сталіцу Польшчы.
Перадгульнявая трэніроўка дзейснага чэмпіёна нашай краіны на стадыёне імя маршала Ёзефа Пілсудскага цягнулася гадзіну. Прычым хлопцаў прымушала з дадатковай энергіяй рухацца надвор’е — у Варшаве хаця і ясна і бязветрана, але марозна. Увечары слупок тэрмометра трымаўся ля адзнакі +5 градусаў.