Наступны матч Дынама-Брэст 7 снежня (14:30) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ РЭЗЕРВІСТЫ ЗАВЯРШЫЛІ СЕЗОН НА 7-М МЕСЦЫ

30.11.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024. Першая ліга

Перанесены матч 30-га тура

ДЫНАМА-МІНСК-2 — АБФФ U17 (МІНСК) — 0:1 (0:0)
МІНСК. 30 лістапада. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 14.00. 30 гледачоў.
СУДДЗІ: К.Апановіч, А.Філіповіч (абодва — Мінск), Д.Емяльянчыкаў (Гомель).
ДЫНАМА-МІНСК-2: Каратай, Каняхін, Туравец, Міхайрын, Ісачэнка (Адамовіч, 85), Дубовік (к), Жачко, Заблоцкі (Бейня, 93+), Міх.Аляксандраў, Луцковіч, Васкабойнікаў.
Запасныя: Пятрашка, Серада, Іванюковіч, Ліцвін, Каліноўскі.
АБФФ U17: Матысюк (к), Казмярчук, Аўтко (Раманаў, 34), Ткачоў, Вольскі (Макс.Аляксандраў, 78), Мішын, Жывушка (Вярэніч, 84), Леванцюк, Дзяржынскі (Скамароўскі, 78), Шаўчэнка, Губарэвіч (Струк, 84).
Запасныя: Чупрынскі, Бязрукаў.
ГОЛ: 0:1 — Скамароўскі (81).
На 35-й хвіліне Міх.Аляксандраў не реалізаваў пенальці (Матысюк парыраваў).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Леванцюк (44), Мішын (93+), Дубовік (97+).