Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ — З ЯШЧЭ ТРЫМА АЧКАМІ Ў АКТЫВЕ

16.11.2024

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2024

Матч 32-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — АБФФ WU19 (МІНСК) — 3:1 (1:0)
МІНСК. 16 лістапада. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 14.00. 30 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Сакаловіч (Жодзіна), А.Адзінцова (Магілёў), А.Слуцкая (Маркава).
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Слясарчык, Манюкова, Сітнікава, Капусціна (Капыша, 67), Ціхамірава (Магер, 67), Сас (Сіняўская, 54), Піліпенка (к), Харашчак (Чарлёнак, 54), Шупо, Кавалёва (Арцішэўская, 76).
Запасныя: Залётава, Гаршкова, Каліноўская.
АБФФ WU19: Кавалевіч, Галенка, Таранава, Пуцыковіч, Бераснёва, Тарадуда, Вашчук, Нацяткова, Драздова (Паршуціч, 60; Адамовіч, 82), Пратасюк (Хафар, 62), Яцыновіч (к).
Запасныя: Крупнік, Барэйка.
ГАЛЫ: 1:0 — Шупо (45, пас — Кавалёва). 2:0 — Чарлёнак (55, пас — Кавалёва). 3:0 — Сіняўская (69, пас — Слясарчык). 3:1 — Пуцыковіч (80).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Пратасюк (59).