МАКСІМ БУДЗЬКО ДЭБЮТАВАЎ ЗА МОЛАДЗЕВУЮ ЗБОРНУЮ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, правяла заключны ў годзе паядынак — кантрольны супраць прадстаўніка найвышэйшай лігі барысаўскага БАТЭ. І саступіла 1:2, хаця адкрыла лік на 16-й хвіліне.
У спарынгу, які прымаў сталічны КФП АБФФ, паўдзельнічала пара гульцоў мінскага "Дынама". Брамнік Арцём КАРАТАЙ адпрацаваў другі тайм, паўабаронца Максім БУДЗЬКО дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай, выйшаўшы на замену на 64-й.