ЛАПАВУХАЎ І ПАЛЯКОЎ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 28-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 28-га гульнявога дня айчыннага элітнага дывізіёна-2024.
У адзінадцатку трапіла пара прадстаўнікоў мінскага "Дынама", якое на выездзе разыйшлася ўнічыю 0:0 з "Нёманам".
Адзначанымі аказаліся брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, які запісаў на асабісты рахунак 18-ы "сухі" матч у чэмпіянаце, і абаронца Дзяніс ПАЛЯКОЎ.
Для 21-гадовага галкіпера гэта трэцяе ў годзе ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 5-га і 23-га).