КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — БАТЭ
Чацвёртае ў годзе айчыннае футбольнае "класіка" адбудзецца ў панядзелак, 25 лістапада, у сталіцы. Нашы хлопцы прымуць БАТЭ на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Гэты паядынак 29-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе пачнецца ў 20.00.
Квіткі ўжо ў продажы! Набывайце:
- праз Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй Беларусі;
- у фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
Сектарам актыўных заўзятараў гаспадароў (фанаты) з’яўляецца С23, для прыхільнікаў барысаўчан выдзелены В12 і В13.
Дзейнічаюць такія ільготы:
- 40% — дзецям 6-18 гадоў і студэнтам;
- 50% — пенсіянерам і інвалідам II групы.
Бясплатна наведваюць дамашнія гульні мінскага "Дынама" ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, інваліды I групы і ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама дзеці да 5 гадоў (без права заняцця месца).
Для актывацыі зніжкі неабходна ПАПЯРЭДНЕ адправіць заяўку на fan@dinamo-minsk.by, а потым прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу, і паказаць права на іх атрыманне (даведку з вучэбнай установы, студэнцкае, пенсіённае пасведчанне, дакумент ад інваліднасці і г.д.).