КВІНТЭТ З "ДЫНАМА"-БДУФК АДПРАВІЦЦА Ў АЛБАНІЮ

Дзявочая зборная нашай краіны, сфармаваная з гульцоў не старэйшых за 2006 год нараджэння, на наступным тыдні стартуе ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2025 (WU19).
У межах групы 1 дывізіёна В належыць супернічаць з равесніцамі з Малдовы (27 лістапада), Чарнагорыі (30-га) і Албаніі (гаспадыні "пулькі"; 3 снежня).
Падрыхтоўку да паядынкаў пачнуць і пяць прадстаўніц "Дынама"-БДУФК — абаронцы Дар’я ГАРШКОВА, Рэната КАЛІНОЎСКАЯ, хаўбекі Настасся КАВАЛЁВА, Настасся МАГЕР, форвард Ганна СІНЯЎСКАЯ.