КВІНТЭТ "БЕЛА-СІНІХ" — У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ
Галоўная дружына нашай краіны ў сярэдзіне месяца правядзе вырашальныя паядынкі ў межах групы 3 дывізіёна С Лігі нацый-2025. Абодва на выездзе: у пятніцу, 15 лістапада, — у Паўночнай Ірландыі, у панядзелак, 18-га, — у Балгарыі.
Трэнерскі штаб іспанскага спецыяліста Карласа Аласа Ферэра ўключыў у канчатковы склад 26 футбалістаў. Самае вялікае клубнае прадстаўніцтва — у мінскага "Дынама", адкуль выкліканы брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, абаронцы Вадзім ПІГАС, Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, Дзяніс ПАЛЯКОЎ, хаўбек Аляксандр СЯЛЯВА.
Пасля чатырох тураў лідзіруюць паўночнаірландцы — 7 ачкоў. Следам размяшчаюцца беларусы — 6, балгары — 5, люксембуржцы — 2.