ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ — WINLINE-ГУЛЕЦ МЕСЯЦА
Завершана галасаванне па вызначэнні найлепшага гульца "бела-сініх" у кастрычніку.
Перамогу ў намінацыі чацвёрты раз у сезоне святкаваў Фёдар ЛАПАВУХАЎ, які захаваў свае вароты ў недатыкальнасці ў трох чэмпіянатных супрацьстаяннях.
У апытанцы, арганізаванай у афіцыйнай групе нашага клуба ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце", паўдзельнічала 229 чалавек. 184 назвалі MVP 21-гадовага галкіпера (80,35%). Наступныя месцы размеркаваліся так: 2. Раі — 15 (6,55%). 3. Дзмітрый Падстрэлаў — 12 (5,24%). 4. Стэфан Альфрэд — 10 (4,37%). 5. Аляксей Гаўрыловіч — 8 (3,49%).
Перад заўтрашнім паядынкам падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі са "Слуцкам" Лапавухаву ўручаць адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.