"ДЫНАМА-МІНСК" — БАТЭ: МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Сёння ўвечары на газоне Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" пазмагаюцца самыя тытулаваныя футбольныя клубы Беларусі. "Бела-сінія" прымуць БАТЭ ў межах 29-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў элітным дывізіёне. Стартавы свісток прагучыць у 20.00.
Прапануем увазе заўзятараў афіцыйную матчавую праграмку. На 20 старонках — заяўкі ўдзельнікаў "класіка", прадстаўленне суперніка, цікавая статыстычная інфармацыя, інтэрв’ю і постэр паўабаронцы Мікіты Дземчанкі, а таксама шмат чаго яшчэ.
ПАМПУЙЦЕ — І ЧЫТАЙЦЕ!
Нагадваем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазволіць прэтэндаваць на выйгрыш прызоў у перапынку паядынку.