"ДЫНАМА"-БДУФК ПАЗМАГАЕЦЦА ЗА ТЫТУЛ 7 СНЕЖНЯ
Трохкругавы турнір жаночага чэмпіянату краіны-2024 не здолеў вызначыць пераможцу — пара самых паспяховых удзельнікаў набрала аднолькавую колькасць ачкоў. У такой сітуацыі арганізуецца дадатковы паядынак за золата, які адбудзецца ў суботу, 7 снежня.
Чатырохразовы ўладальнік галоўнага нацыянальнага тытула — "Дынама"-БДУФК будзе госцем у супрацьстаянні з "Мінскам". Суперніцы пазмагаюцца на стадыёне па вул. Маякоўскага, 127/3. Пачатак у 12.30.
У жывым эфіры найважнейшую гульню пакажа тэлеканал "Беларусь 5".