БЕЗ ЖАДАНАЙ ПУЦЁЎКІ

Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2006 год нараджэння, завяршыла выступленні ў кваліфікацыі EURO’2025 U19. На жаль, заваяваць пропуск у элітны раўнд не атрымалася.
Ключывым аказаўся паядынак з гаспадарамі "пулькі" — харватамі, якія ўзялі верх дзякуючы двум вельмі спрэчным пенальці.
Каштоўным досведам гульні на міжнароднай арэне ўзбагаціўся квінтэт прадстаўнікоў мінскага "Дынама": абаронцы Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ, Павел АПЯЦЁНАК, Васіль ЧАРНЯЎСКІ, хаўбек Арцём САКАЛОЎСКІ, нападнік Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА.
13.11. СЕРБІЯ U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 2:2 (АЛЯКСАНДРАЎ, АПЯЦЁНАК, ЧАРНЯЎСКІ правялі ўвесь матч, МЕЛЬНІЧЭНКА замянілі на 63-й хвіліне, САКАЛОЎСКАГА — на 81-й)
16.11. ХАРВАТЫЯ U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 2:0 (АЛЯКСАНДРАЎ, МЕЛЬНІЧЭНКА, САКАЛОЎСКІ правялі ўвесь матч, ЧАРНЯЎСКАГА замянілі на 67-й хвіліне, АПЯЦЁНАК быў выдалены на 96+-й за другое папярэджанне)
19.11. БЕЛАРУСЬ U19 — АРМЕНІЯ U19 — 3:1 (САКАЛОЎСКІ, ЧАРНЯЎСКІ правялі ўвесь матч, АЛЯКСАНДРАВА замянілі на 63-й хвіліне, МЕЛЬНІЧЭНКА выйшаў на поле на 70-й)
ВЫНІК. 1. Сербія — 7. 2. Харватыя — 6. 3. БЕЛАРУСЬ — 4. 4. Арменія — 0.
Фота: t.me/abffby