"БЕЛА-СІНІЯ" ЎЗЯЛІ КУРС НА АЗЕРБАЙДЖАН
Сёння ўвечары наша каманда адправілася на паядынак 4-га тура агульнага этапу Лігі канферэнцый-2024/25 з дацкім "Капенгагенам". Апаненты пазмагаюцца ў чацвер, 28 лістапада, на стадыёне імя Мяхдзі Гусэйнзадэ ў азербайджанскім Сумгаіце. Стартавы свісток прагучыць у 21.45 па мясцовым часе (20.45 па беларускім).
Трэнерскі штаб на чале з Вадзімам Скрыпчанкам уключыў у выязны склад 26 футбалістаў:
брамнікі — Арцём КАРАТАЙ, Фёдар ЛАПАВУХАЎ, Іван ШЫМАКОВІЧ;
абаронцы — Павел АПЯЦЁНАК, Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, Уладзіслаў КАЛІНІН, Вадзім ПІГАС, Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, РАІ, Васіль ЧАРНЯЎСКІ;
паўабаронцы — Раймонд АДЭОЛА, Аміян БАНІ, Максім БУДЗЬКО, Мікіта ДЗЕМЧАНКА, Глеб ЖЭРДЗЕЎ, Уладзіслаў КРОЛІК, Данііл КУЛІКОЎ, Джозэф АКОРА, Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ, Павел СЯДЗЬКО, Аляксандр СЯЛЯВА, Арцём САКАЛОЎСКІ, Ігар ШКОЛІК;
нападнікі — ПЕДРА ІГАР, Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА, Уладзімір ХВАШЧЫНСКІ.