АРЦЁМ КАРАТАЙ ВЫКЛІКАНЫ Ў МОЛАДЗЕВУЮ ЗБОРНУЮ
Зборная Беларусі, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, у наступную міжнародную паўзу абмяжуецца адным спарынгам — з барысаўскім БАТЭ ў нядзелю, 17 лістапада. Гульня пройдзе на полі з натуральным пакрыццём сталічнага КФП АБФФ і пачнецца ў 14.00.
Выклік атрымаў і адзіны футбаліст мінскага "Дынама" — брамнік Арцём КАРАТАЙ.