АЛЯКСАНДР СЯЛЯВА — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 27-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 27-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе.
У гэту адзінадцатку быў уключаны і прадстаўнік мінскага "Дынама", якое на сваім полі адолела "Слуцк" (2:0).
Упершыню ў сезоне адзначаным аказаўся апорнік Аляксандр СЯЛЯВА — адкрыў лік на 37-й секундзе.