АЛЯКСАНДР СЯЛЯВА — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ СА "СЛУЦКАМ"
У суботу, 2 лістапада, "бела-сінія" сёмы раз запар узялі верх з лікам 2:0 на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" ў межах айчыннага элітнага дывізіёна-2024. У паядынку 27-га тура атрымалася зламіць супраціў "Слуцка".
Аўтарам пераможнага гола аказаўся Аляксандр СЯЛЯВА, які ўжо на 37-й секундзе з лініі варатарскай пляцоўкі адправіў мяч па прызначэнні.
У выніку вопытнага апорніка прызналі найлепшым гульцом матчу. Традыцыйнай узнагародай з’явіўся мясны бокс ад надзейнага партнёра нашага клуба — Маладзечненскага мясакамбіната.