7 ЛІСТАПАДА — ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ
7 лістапада Беларусь адзначае Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі, які з’яўляецца важнай гістарычнай датай — роўна 107 гадоў адбыліся падзеі, якія далі штуршок пачатку будаўніцтва новага грамадства, заснаванага на прынцыпах сацыяльнай роўнасці, салідарнасці і павагі да чалавека працы.
У нашай краіне 7 лістапада заўсёды было дзяржаўным святам, да якога часта прымяркоўвалі ўвод у эксплуатацыю новых масштабных аб’ектаў. У розныя гады напярэдадні гэтай даты адкрывалі станцыі мінскага метрапалітэна, бальніцы, буйныя спартыўныя збудаванні.